Беларуская Служба

У касцёлах ЗША  шырыцца «лічбавае абуджэнне» 

26.12.2025 16:45
Прыхаджане і духавенства ўсё часцей звяртаюцца да штучнага інтэлекту.
       -
Поўначная імша ў саборы Святога Патрыка ў Нью-ЁркуEPA/OLGA FEDOROVA Dostawca: PAP/EPA.

У касцлах і цэрквах ЗША адбываецца «новае лічбавае абуджэнне», паведамляе Axios. Духавенства выкарыстоўвае штучны інтэлект (ШІ), сярод іншага, для напісання пропаведзяў, у той час як прыхаджане карыстаюцца  праграмамі для малітвы і споведзі і ўзаемадзейнічаюць з чат-ботамі, мэта якіх нагадваць дыялог з Богам.

«Рэлігійнае і духоўнае выкарыстанне ШІ становіцца ўсё больш распаўсюджаным», – зазначыў Грэг Кутсан, выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра «ШІ і вера». Штучны інтэлект рэгулярна выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі пропаведзяў, стварэння матэрыялаў для малітвы і набажэнстваў, а таксама як інструмент для вывучэння Бібліі, адзначыў Кутсан. Усё больш і больш пастараў прызнаюцца ў выкарыстанні ШІ пры напісанні пропаведзяў, каб скараціць час напісання.

Мільёны людзей па ўсім свеце прызнаюцца ў сваіх грахах рэлігійным чат-ботам, навучаным рэлігійным тэкстам. Як паведамляе Axios, новыя праграмы на базе ШІ дазваляюць карыстальнікам мець зносіны з ботамі, каб «паразмаўляць з Бібліяй», анёлам або святаром. Такія праграмы, як Bible Chat, маюць больш за 30 мільёнаў спампоўванняў.

Ёсць таксама праграмы, якія генеруюць персаналізаваныя малітвы, дазваляюць правесці споведзь або даюць рэлігійныя парады па жыццёвых рашэннях.

PAP/юл